🚀 Галоўны спецыяліст упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Ірына Аляксандраўна Казачок сустрэлася са студэнтамі і выкладчыкамі БрДУ імя А.С. Пушкіна.
🚀 Мы атрымалі магчымасць зазірнуць за кулісы касмічнай падрыхтоўкі, даведацца пра асаблівасці працы ў аэракасмічнай галіне, ролю НАН Беларусі ў рэалізацыі супольных касмічных праграм Беларусі і Расіі.
🚀 Ірына Аляксандраўна прымала непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы палёту ў космас Марыны Вітальеўны Васілеўскай — першай беларускай жанчыны-касманаўта.
🪐 Ірына Аляксандраўна – выпускніца спецыяльнасці «Правазнаўства» БрДУ імя А.С. Пушкіна.
#ДзеньРоднагаСвайго