На 🟣🟣🟣 быў праведзены Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі». ✏️ Мерапрыемства традыцыйна было...

На 🟣🟣🟣 быў праведзены Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі».

✏️ Мерапрыемства традыцыйна было прымеркавана да дня ўшанавання памяці прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай, вядомага беларускага лінгвіста, педагога, члена-карэспандэнта Акадэміі адукацыі РБ, настаўніка не аднаго пакалення берасцейскіх філолагаў.

📍 Удзел у семінары ў вочным, завочным і дыстанцыйным фарматах прынялі навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты з усіх рэгіёнаў Беларусі.

📖 Было заяўлена больш як 50 дакладаў, у якіх выступоўцы звярталіся да аналізу апорных паняццяў тэксталогіі і транслінгвістыкі, закраналі праблемы тэкстацэнтрычнага падыходу ў выкладанні дысцыплін гуманітарнага цыкла ў вышэйшай і сярэдняй школе, разглядалі асаблівасці тэкстаўтваральнай дзейнасці і спецыфіку мастацкіх ідыялектаў.

🟣 Семінар прайшоў вынікова і даў магчымасць абмеркаваць зацікаўленай аўдыторыі актуальныя пытанні філалогіі, звязаныя з праблемамі даследавання рознага тыпу тэкстаў, а таксама падзяліцца каштоўным вопытам рэалізацыі тэкстацэнтрычнага падыходу ў айчыннай філалагічнай адукацыі.

☺️ БрГУ имени А.С. Пушкина

Комментарии
Присоединяйтесь к обсуждению и поделитесь своим мнением
Читать комментарии

Добавить комментарий

Закрытый Telegram-канал Пушкино

То, о чем не пишут в СМИ
Подписывайтесь на наш закрытый ресурс, где мы публикуем только главные и самые резонансные события без лишнего шума.
Телеграф 18+