➕ Студэнты-валанцёры 🟠🟠 Марына Засім, Валянціна Манец і Кіра Кацура прынялі ўдзел у XI абласным форуме валанцёраў Чырвонага Крыжа.
🎈 На форуме студэнты абмяняліся вопытам ажыццяўлення валанцёрскай дзейнасці з іншымі добраахвотнікамі з розных раёнаў і павысілі ўзровень камунікатыўных кампетэнцый.
🫀 Па выніках форуму Марына Засім і валанцёрскі атрад «Доктар Клоўн» узнагароджаны дыпломам за перамогу ў конкурсе «Лепшы валанцёр — 2025» у намінацыі «Лепшая валанцёрская ініцыятыва» (рэалізацыя сацыяльнага праекта «Доктар Клоўн спяшаецца на дапамогу!» у 2025 годзе пры падтрымцы Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа).
❣️ Валянціна Манец абрана членам абласнога валанцёрскага савета Чырвонага Крыжа.
#ДзеньРоднагаСвайго