💪 У БрДУ адбыўся круглы стол «Канстытуцыя: гісторыя суверэнітэту і погляд у будучыню». Мерапрыемства сабрала экспертаў, прадстаўнікоў грамадскіх...

💪 У БрДУ адбыўся круглы стол «Канстытуцыя: гісторыя суверэнітэту і погляд у будучыню». Мерапрыемства сабрала экспертаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і моладзь для абмеркавання ключавых аспектаў канстытуцыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел:
❤️ Васілевіч Аліна Леанідаўна, намеснік начальніка АПВ Ленінскага раёна г. Брэста;
❤️ Аксянюк Іван Яўгенавіч, прэс-сакратар Ленінскай раённай арганізацыі г. Брэста РГА «Белая Русь»;
❤️ Сарапін Арцём Андрэевіч, сакратар пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта ГА «БРСМ» БрДУ імя А.С. Пушкіна.

🔴 Дудчык Ганна Ігараўна, старшыня пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» універсітэта, асвятліла тэму «Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь». Васілевіч Аліна Леанідаўна прадставіла даклад «Канстытуцыйныя асновы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь», падкрэсліўшы ролю Канстытуцыі ў фарміраванні прыярытэтаў маладзёжнага парадку дня, уключаючы гарантыі адукацыі, занятасці і ўдзелу ў грамадскім жыцці.

🥇 Кульмінацыяй мерапрыемства стала акцыя, у межпх якой актывісты БРСМ уступілі ў шэрагі РГА «Белая Русь». Больш за дзесяць студэнтаў універсітэта афіцыйна далучыліся да арганізацыі, пацвердзіўшы прыхільнасць каштоўнасцям суверэнітэту і патрыятызму.

☺️ БрГУ имени А.С. Пушкина

Комментарии
Присоединяйтесь к обсуждению и поделитесь своим мнением
Читать комментарии

Добавить комментарий

Закрытый Telegram-канал Пушкино

То, о чем не пишут в СМИ
Подписывайтесь на наш закрытый ресурс, где мы публикуем только главные и самые резонансные события без лишнего шума.
Телеграф 18+