👨⚖️ Ва ўніверсітэце адбылася сустрэча студэнтаў выпускных курсаў з суддзёй Брэсцкага абласнога суда Таццянай Георгіеўнай Ласковіч.
🔨 Мерапрыемства было арганізавана ў межах прававой асветы моладзі. У ім прынялі ўдзел студэнты выпускных курсаў усіх факультэтаў універсітэта, якія вучацца на бюджэтнай форме атрымання адукацыі.
☀️ Тэмай сталі актуальныя пытанні, звязаныя з кампенсацыяй грамадзянамі сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку спецыялістаў.
⚡️ Падчас выступлення Таццяна Георгіеўна падрабязна растлумачыла нормы заканадаўства, якія рэгулююць абавязак маладых спецыялістаў адпрацаваць пэўны тэрмін пасля атрымання вышэйшай адукацыі на бюджэтнай аснове.
⚠️ Асаблівую ўвагу суддзя надала прававым наступствам ухілення ад адпрацоўкі.
#ДзеньРоднагаСвайго